Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна. з С.І.Косачам, галоўным спецыялістам цэнтра кібербяспекі Беларусбанка г.Гродна, у рамках адзінага дня інфармавання «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці»
26 лістапада 2025 года, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылася сустрэча працоўнага калектыву з С.І.Косачам, галоўным спецыялістам цэнтра кібербяспекі Беларусбанка г.Гродна. С.І.Косач звярнуў асаблівую ўвагу на найбольш распаўсюджаныя віды кібермахлярства ў Рэспубліцы Беларусь: фішынг (крадзеж асабістых дадзеных) і махлярства з банкаўскімі картамі, распавёўшы некалькі аб самых распаўсюджаных схемах (званкі ад імя банка, супрацоўніка дзяржаўных органаў, махлярства ў сацыяльных сетках і месэнджарах, махлярства пры анлайн-пакупках на пляцоўках па продажу тавараў, фэйкавыя інтэрнэт-крамы і іншае).
На фота: Працоўны калектыў НГАБ у г.Гродна падчас сустрэчы.
![]() |
