Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных 82-й гадавіне вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У Дзень вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных 82-й гадавіне вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У скверы каля плошчы Паўстання ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія адкрыцця помніка двойчы Герою Савецкага Саюза, выдатнаму военачальніку, маршалу Савецкага Саюза Канстанціну Ракасоўскаму.

Помнік у яго гонар вырабіла расейскі скульптар Юлія Пашына, яго ўсталявалі ля фабрыкі «8 Сакавіка». Бронзавая скульптура адлюстроўвае гістарычны сюжэт, калі Канстанцін Канстанцінавіч верхам на кані ўдзельнічаў у парадзе 1945 года на Краснай плошчы.

На ўрачыстай цырымоніі з нагоды адкрыцця помніка сабраліся кіраўніцтва вобласці і горада, парламентарыі, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, афіцыйныя дэлегацыі рэгіёнаў Расіі, жыхары і госці Гомеля, а таксама ўнук Маршала Савецкага Саюза – Канстанцін Вілевіч Ракасоўскі.

Супрацоўнікі архіва таксама наведалі парад ваеннай тэхнікі і шэсце падраздзяленняў, якія прайшлі па новым маршруце ад плошчы Паўстання ў бок вакзала, у нейкім сэнсе паўтараючы шлях Чырвонай Арміі на Захад у 1943-м.

 

1. Супрацоўнікі ГАООГО падчас мерапрыемства
2-3. Падчас цырымоніі адкрыцця помніка маршалу Савецкага Саюза Канстанціну Ракасоўскаму
4. Помнік маршалу Савецкага Саюза Канстанціну Ракасоўскаму
5-7. Парад ваеннай тэхнікі на плошчы Паўстання