Аб удзеле ў навучальным семінары «Арганізацыя і перадача на архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе і на папяровых носьбітах»


18.11.2025 вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Жук Вольга Юр’еўна, прыняла ўдзел у навучальным семінары «Арганізацыя і перадача на архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе і на папяровых носьбітах», арганізаваным, ТАА «Банкаўская справа».

У рамках выступлення былі разгледжаны пытанні нарматыўна-метадычнага забеспячэння электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, парадак перадачы дакументаў у электронным выглядзе на захоўванне ў архіў, функцыянал інфармацыйнай сістэмы архіва арганізацыі, перадача дакументаў на пастаяннае захоўванне з дапамогай Інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіў.

Таксама былі дадзены адказы на пытанні слухачоў.