Адбыўся сумесны беларуска – узбекістанскі круглы стол «Камплектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь»

19 лістапада 2025 г.на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся сумесны беларуска – узбекістанскі круглы стол «Камплектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь». Гэта мерапрыемства стала першым у рамках выканання дарожнай карты паміж архівістамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан, падпісанай восенню 2025 г.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся кіраўнікі архіўных службаў дзвюх дзяржаў Алег Леанідавіч Воінаў і Улугбек Мірталібавіч Юсупаў. Яны адзначылі асноўныя напрамкі работы архіўных устаноў у пытанні камплектавання, падкрэслілі важнасць узаемадзеяння і абмену вопытам.

З беларускага боку даклады прадставілі загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду НАРБ Т.А.Шаўчэнка і галоўны захавальнік фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў М.Д.Раманава. Яны падзяліліся вопытам работы сваіх архіўных устаноў па пытанні камплектавання, пазначылі праблемныя моманты і прапанавалі шляхі іх вырашэння.

З узбекістанскага боку дакладчыкамі выступілі старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Узбекістана, доктар гістарычных навук, прафесар М.С.Ісакава і загадчык аддзела навукова-даведачнага апарата і метадычнай работы Нацыянальнага архіва кінафотафонадакументаў Узбекістана З.М.Сулейманава, якія распавялі пра досвед працы архівістаў Узбекістана ў частцы камплектавання архіваў дакументамі.

 

1. Удзельнікі сумеснага беларуска – узбекістанскага круглага стала
2. Прывітальнае слова А.Л.Воинова
3. Прывітальнае слова У.М.Юсупова
4. Выступленне Т.А Шаўчэнкі
5. Выступленне М.Д.Раманавай