Медыявытворчасць, захаванне памяці і грамадская праца: архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» прыняла ўдзел у мерапрыемстве моладзевага актыву РГА «Белая Русь»
Архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў У Г.Маладзечна» Марыя Мячкоўская прыняла ўдзел у мерапрыемстве моладзевага актыву РГА «Белая Русь», прысвечаным развіццю сродкаў масавай інфармацыі і ролі журналістыкі ў фарміраванні грамадскай думкі.
Сёння ўменне ўзаемадзейнічаць са СМІ становіцца неабходным для прадстаўнікоў самых розных прафесій. Журналістыка не толькі адлюстроўвае рэальнасць, але і задае тон грамадскім дыскусіям, фармуе прыярытэты і дапамагае грамадству асэнсаваць тое, што адбываецца. Для архівістаў гэта асабліва значна: яны папулярызуюць нацыянальную дакументальную спадчыну праз газеты, тэлебачанне і радыё, робячы гісторыю даступнай і зразумелай шырокай аўдыторыі.
У рамках мерапрыемства дэлегаты РГА «Белая Русь» пазнаёміліся з мастацтвам медыявытворчасці падчас экскурсій на тэлеканал «СТВ» і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Эксперты правялі майстар-класы і падзяліліся практычнымі парадамі: як трымацца перад камерай, як ўзаемадзейнічаць з журналістамі, як будаваць дыялог са сродкамі масавай інфармацыі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням медыястварэння і кібербяспекі, а таксама перспектывам развіцця медыясферы Беларусі і патэнцыялу айчыннага тэлебачання.
«Мерапрыемства пакінула незабыўныя ўражанні! Асабліва каштоўнымі сталі дыялог з экспертамі і ўнікальная магчымасць на свае вочы ўбачыць, як ствараецца медыякантэнт сёння», — адзначыла архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Марыя Мячкоўская.
Для спецыялиста з Маладзечна ўдзел стаў гонарам-прадстаўляць свой раён і архіў на такім значным мерапрыемстве, а таксама ўвайсці ў лік актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Гэта прызнанне падкрэслівае важнасць архіўнай прафесіі ў сучаснай інфармацыйнай прасторы і яе ўклад у развіццё грамадскай ініцыятывы.
На фота: Падчас мерапрыемства.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |







