Пасяджэнне прэзідыума Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці

18 лістапада 2025 г. на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. У парадак дня пасяджэння было ўключана выступленне прадстаўніка прымаючай арганізацыі: вядучы архівіст Святлана Мясаедава распавяла прысутным аб арганізацыі архіўна-даследчай работы ў чытальнай зале архіва і методыцы выяўлення архіўных дакументаў у інтэрнэт-прасторы.

Мерапрыемства не абышлося без урачыстага моманту: была аб’яўлена падзяка Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці галоўнаму захавальніку фондаў Канстанціну Рыгоравічу Карпекіну за асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё прафсаюзнага руху, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці і абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза.

 

1. Вядучы архівіст С.М.Мясаедава распавядае ўдзельнікам пасяджэння аб арганізацыі архіўна-даследчай работы
2. Падзяка Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Канстанціну Рыгоравічу Карпекіну