Дакументы аб вызваленні Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы
18 лістапада 1943 года райцэнтр Рэчыца быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтай падзее маюцца весткі ў зводцы Савінфармбюро ад 18 лістапада 1943 года (Ф. 163. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 33): «Войскі Беларускага фронта ў выніку імклівага наступу рухомых злучэнняў і пяхоты ў ноч на 18 лістапада пасля трохдзённых бязлітасных баёў авалодалі горадам Рэчыцай». У той жа дзень, працягваючы наступ, Чырвоная армія выгнала фашыстаў з раду населеных пунктаў раёнаў зоны абслугоўвання Рэчыцкага дзяржархіва, сярод якіх – Васілевічы, Балашаўка, Будка-Шыбенка, Старакраснае, Новакраснае, Васількова, Галоўкі Рэчыцкага раёна; Старыя Хракавічы і Новыя Хракавічы Брагінскага раёна.
![]() |
| ЗДАРэч. Ф.163. Воп.1. Спр.1. Арк.33 |
