Новае паступленне дакументаў з асабістага архіва Улашчанка Леаніда Аляксандравіча ў БДАМЛМ
![]() |
4 лістапада 2025 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) ўпершыню папоўніліся сямейным архівам вядучага майстра сцэны, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Аляксандравіча Улашчанка.
Л.А.Улашчанка нарадзіўся 29 жніўня 1941 года. У 1965 годзе ён скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Больш шасцідзесяці гадоў служыў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача, у якім адыграў шмат роляў не толькі для дзяцей, але і для дарослых.
Але ён вядомы не толькі як акцёр. Л.А.Улашчанка па сённяшні дзень актыўна супрацоўнічае і з’яўляецца аўтарам публікацый у часопісе «Вясёлка». Ён перакладаў цудоўную дзіцячую рускую класіку (К.Чукоўскага, С.Маршака), напісаў і выдаў тры зборнікі казак для дзяцей. Працаваў на радыё, вёў цыкл перадач, сярод якіх «Казкі дзядзечкі Рымуса», «Хлопчык з вялікай Місісіпі», «Казачныя літары».
З 1972 года пачаў здымацца ў кіно, дзе адыграў больш за сто роляў. Яго фільмаграфія налічвае 62 работы ў праектах.
Шмат разоў адзначаўся граматамі і прэміямі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўлення культуры Мінскага абластнога выканаўчага камітэта, дыпломамі фестываляў, дыпломамі і ўзнагародамі Саюза тэатральных дзеячоў Беларусі, а таксама медалём «За доблестный труд» у гонар 100-годдзя з Дня нараджэння У.І.Леніна і нагрудным знакам «За вклад в развитие культуры Беларуси».
Дакументы ўяўляюць сабой біяграфічныя і творчыя матэрыялы, сярод якіх успаміны акцёра, тэксты і пераклады казак, сцэнарыі, выявы сцэн са спектакляў, а таксама індывідуальныя фотаздымкі.
![]() |
| 1. Л.А.Улашчанка, М.І.Пышынская, В.І.Мазалеўская падчас перадачы дакументаў |
![]() |
| 2. Л.А.Улашчанка і М.І.Пышынская падчас падпісання заявы |
![]() |
| 3. Л.А.Улашчанка і М.І.Пышынская падчас падпісання дамовы |



