Аб правядзенні семінара ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
4 лістапада ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбыўся семінар для тэрытарыяльных архіваў г.Брэста, Брэсцкага, Жабінкаўскага, Камянецкага і Маларыцкага раёнаў.
У семінары таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.
Адкрыла семінар начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыята і загсаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Міхайлаўна Кралько. У сваім выступленні яна закранула пытанні работы з электроннымі дакументамі, арганізацыі іх архіўнага захоўвання.
Перад удзельнікамі семінара выступілі загадчыкі аддзелаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, якія асвятлілі пытанні забеспячэння захаванасці дакументаў архіва і кантролю за наяўнасцю і станам спраў; правядзення экспертызы каштоўнасці і навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў; уліку архіўных дакументаў і стварэння навукова-даведачнага апарата да ніх; выкарыстання архіўных дакументаў.
Для ўдзельнікаў семінара была праведзена аглядная экскурсія ў будынку архіва па вул.В.Харужай,15 з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
У рамках мерапрыемства была прэзентавана падрыхтаваная Дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!», а таксама прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
| 1. Начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыята і загсаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Кралько расказвае аб рабоце з электроннымі дакументамі |
![]() |
| 2. Удзельнікі семінара |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказвае аб выкарыстанні архіўных дакументаў |
![]() |
| 4. Падчас экскурсіі ў архівасховішча |
![]() |
| 5. Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Алена Дзямчук паказвае архіўныя справы пасля рэстаўрацыі і рамонту |
![]() |
| 6. Падчас прагляду фільма |





