Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі
![]() |
3 лістапада 2025 года вядучы архівіст Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Наталля Паўлаўна Прынько правяла семінар-практыкум з работнікамі Дзяржаўнай ўстановы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі».
Асаблівая ўвага была звернута на выкананне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у сферы архіўнай справы, фарміраванне вопісаў спраў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, захаванне тэрмінаў, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, а таксама ўмоў выдзялення да знішчэння дакументаў, якія не падлягаюць захоўванню.
![]() |
| 1. Н.П.Прынько падчас правядзення семінар-практыкум з работнікамі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі |
![]() |
| 2. Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі |


