Дыялог аб бяспецы: маладзечанскія архівісты прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі Дзяржэнергагазнагляду
У рамках рэспубліканскай акцыі « Бяспека — гэта…» у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечна адбылася прафілактычная сустрэча працоўнага калектыву з інспектарам па энергетычным і газавым наглядзе Маладзечанскага міжраённага аддзялення па Г. Мінску і Мінскай вобласці Настассяй Громавай.
Госця пачала з простага, але важнага напаміну: электрычнасць, цяпло і газ — гэта не толькі камфорт, але і пра адказнасць. Яна распавяла аб тыповых парушэннях, якія часцей за ўсё прыводзяць да аварый: перагрузка электрасетак, выкарыстанне няспраўных абагравальнікаў, захоўванне газавых балонаў у непрызначаных месцах. Прывяла прыклады рэальных здарэнняў, патлумачыла, як іх можна было пазбегнуць, і што рабіць, калі пах газу з’явіўся ў кватэры ці адбылося кароткае замыканне. Асаблівая ўвага ў размове была ўдзелена пытанням бяспечнага знаходжання ў архіўных памяшканнях. Удзельнікі абмеркавалі важнасць тэхнічнай аснашчанасці ўстановы, уключаючы наяўнасць сучаснай сістэмы газавага пажаратушэння, усталяванай у архіве.
У завяршэнне сустрэчы ўдзельнікам уручылі памятныя буклеты з алгарытмамі дзеянняў у няштатных сітуацыях, кантактамі экстранных службаў. Архіў у чарговы раз пацвердзіў свой актыўны ўдзел у фармаванні грамадзянскай усвядомленасці і эфектыўнага ўзаемадзеяння з суб’ектамі прафілактыкі няшчасных выпадкаў у побыце і на працоўных месцах.
![]() |
| 1.У час прафілактычнай сустрэчы працоўнага калектыву з інспектарам па энергетычным і газавым наглядзе Маладзечанскага міжраённага аддзялення па г. Мінску і Мінскай вобласці Анастасіяй Громавай |
