БДАМЛМ наведаў выставу «Беларусь і Біблія»
27 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставачны праект «Беларусь і Біблія», падрыхтаваны Тэалагічным інстытутам хрысціян евангельскай веры, які прысвечаны 500-годдзю выдання кнігі «Апостал» Францыскам Скарынай.
Унікальная экспазіцыя падзяляецца на 5 блокаў (гістарычны кантэкст Святога Пісання, світкі Мёртвага мора і старажытныя рукапісы Ветхага Запавету, рукапісы Новага Запавету і сярэднявечныя манускрыпты на старажытных мовах) і распавядае пра Біблійную гісторыю працягласцю 5000 гадоў.
Апроч асноўнай часткі ў выставачнай прасторы ёсць пляцоўкі, дзе можна навучыцца пісаць гусіным пяром, пабыць друкаром і самому надрукаваць старонку з Бібліі Францыска Скарыны, паразмаўляць з робатам Францыска Скарыны і сфатаграфавацца ў фотазоне «Каўчэг Ноя».
Дзякуючы наведванню выставы «Біблія ў Беларусі» работнікі архіва-музея здолелі дакрануцца да гісторыі Бібліі, убачыць працэс, праз які Францыск Скарына даў краіне першыя кнігі на роднай мове.
![]() |
| 1. Работнікі БДАМЛМ наведалі выставу «Беларусь і Біблія» |
![]() |
| 2. Падчас экскурсіі па выставе «Беларусь і Біблія» |
![]() |
| 3. Экспазіцыя выставачнага праекта «Беларусь і Біблія» |


