Удзел БДАМЛМ ў інтэлектуальным турніры

23 кастрычніка 2025 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч прыняў удзел у інтэлектуальным турніры ў складзе зборнай каманды прадстаўнікоў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Каманда атрымала назву «Фаліянт». Таксама ў турніры прынялі ўдзел каманды з Беларускай натарыяльнай палаты, Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і іншых ведамстваў.

На турніры былі прадстаўлены пытанні пра дзяржаўныя сімвалы, дзяржаўныя святы, памятныя даты, ваенна-гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі і пра асновы грамадзянскай супольнасці.

Падчас турніра ўдзельнікі прадэманстравалі выдатныя веды ў галіне гісторыі і ладу нашай дзяржавы, выдатную камандную працу, а таксама атрымалі масу станоўчых эмоцый.

 

1. Удзельнікі каманды «Фаліянт»
2. І.А.Лабовіч падчас удзелу ў інтэлектуальным турніры
3. Дыплом удзельнікаў інтэлектуальнага турніру