Творчая сустрэча з пісьменніцай Алесяй Кузняцовай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
21 кастрычніка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з сучаснай беларускай пісьменніцай, лаурэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Алесяй Кузняцовай, якая адбылася ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Алеся Георгіеўна Кузняцова – яркі прадстаўнік новага пакалення беларускіх аўтараў, вядомая таксама як журналіст, прадзюсар, рэжысёр. Яе кнігі «Когда трещит лёд», «Русский пасодобль», «Свет за горами», «Медаль благородных», «Девушка в черной тунике» і іншыя заваявалі прызнанне як у крытыкаў, так і ў шырокага кола чытачоў, у тым ліку на платформе «ЛітРэс».
Падчас жывой гутаркі пісьменніца распавяла пра свой творчы шлях, літаратурныя шуканні і крыніцы натхнення, падзялілася думкамі наконт сучаснага літаратурнага працэсу. Сустрэча была прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові і адбылася акурат у Дзень бацькі.
У праграме былі прадугледжаны адказы на пытанні слухачоў, знаёмства з выставай твораў.
Мерапрыемства адбылося пры ўдзеле выдавецтва «Беларусь»
![]() |
| 1. Алеся Кузняцова падчас выступлення |
![]() |
| 2. М.І.Пышінская, В.І.Мазалеўская, К.А.Лукіна на творчай сустрэчы з Алесяй Кузняцовай |
![]() |
| 3. М.І.Пышінская і В.І.Мазалеўская знаёмяцца з кнігамі Алесі Кузняцовай |


