Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з Л.А.Мамай, дырэктарам ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Гродна», у рамках правядзення адзінага дня інфармавання

17 кастрычніка 2025 года, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылася сустрэча працоўнага калектыву з Л.А.Мамай, дырэктарам ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Гродна», у рамках правядзення адзінага дня інфармавання «Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве». Л.А.Мамай расказала аб важнасці інстытута сям’і ў дзяржаве, а таксама пазнаёміла слухачоў з праграмай падтрымкі шматдзетных сем’яў у Беларусі.

 

Працоўны калектыў НГАБ у г.Гродна падчас сустрэчы.