Удзел архівістаў горада Ліды ў добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё»

У Беларусі праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё». Акцыя прысвечана Году добраўпарадкавання. Асноўная мэта акцыі – зрабіць аднаўленне лясоў, у тым ліку на ветравальна-бураломных участках. Многія прадпрыемствы і арганізацыі нашай краіны ўжо прынялі ў ёй удзел. Не застаўся ўбаку і калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе». 16 кастрычніка 2025 г. супрацоўнікі архіва разам з супрацоўнікамі Лідскага міжраённага аддзела прымусовага выканання прынялі ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі. Яны высадзілі саджанцы бярозы на адным з участкаў Бердаўскага лясніцтва Лідскага лясгаса. Гэта не толькі важны крок да аднаўлення экасістэмы, але і магчымасць для кожнага ўнесці свой уклад у абарону прыроды.

 

1. Супрацоўнікі архіва і Лідскага міжраённага аддзела прымусовага выканання на тэрыторыі Бердаўскага лясніцтва.
2. Супрацоўнікі архіва падчас пасадкі дрэў.
3. Супрацоўнікі архіва падчас пасадкі дрэў.