Кіраўнікі і работнікі архіўнай галіны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

Кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якую праводзіць Міністэрства лясной гаспадаркі. Мэта акцыі – аднаўленне ляснога фонду краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктары Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, намеснікі дырэктараў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Г.С.Жалнеркевіч, Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці А.А.Паплеўка, Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь С.І.Мязга, галоўны рэдактар часопіса «Архівы і справаводства» В.В.Адамчык, а таксама работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.

Арганізацыйную падтрымку ажыццявіў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

На тэрыторыі Станькаўскага лясніцтва Мінскага лясгаса было высаджана больш за 1000 сеянцоў хвоі і елкі.

 

1. Уводны інструктаж правялі працаўнікі Станькаўскага лясгаса
2. Панарама лесапасадачнай дзялянкі
3. Кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў пасля заканчэння працы