Дакументы ваенных гадоў з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы

У Рэчыцкім дзяржархіве знаходзіцца на пастаянным захоўванні фонд асабістага паходжання ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Фёдаравіча Банадыка. Сярод яго дакументаў вылучаюцца пісьмы-паштоўкі, адпраўленыя Банадыкам з фронта сваёй маленькай дачцэ Лідзе. Гэтыя пісьмы, напісаныя вершамі, перадаюць любоў аўтара да сям’і і па меры наступу савецкіх войск на Германію ўсё больш напаўняюцца верай у хуткую перамогу над фашызмам і вяртанне салдата дадому.

Адно з пісем (Ф.831. Воп.1. Спр.5. Арк.9) змястоўвае наступныя радкі:

«Час не далёк, мы іх прыкончым,
Але цяжкі бой будзе апошні,
А вы мне з мамай дапамажыце
І гэты бой будзе апошнім.

13.I.1945 г. у 1.00

У лесе пры палянцы,
ў франтавой зямлянцы.
Твой тата Д.Банадык»
.

 

1. Фатаграфія Дзмітрыя Банадыка з жонкай Аляксандрай і дачкой Лідай. 21 студзеня 1939 г.ЗГАРэч. Ф. 831. Воп. 1. Спр. 7. Арк. 1
2. Пісьмо Дзмітрыя Банадыка дачцэ Лідзе з фронта. 13 студзеня 1945 г.ЗГАРэч. Ф.831. Воп.1. Спр.5. Арк.9