БДАМЛМ на Першым інфармацыйным тэлеканале напярэдадні Дня архівіста

3 кастрычніка 2025 г. напярэдадні Дня архівіста, які традыцыйна адзначаецца 6 кастрычніка, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сталі ўдзельнікамі рэпартажу на першым інфармацыйным тэлеканале. Інтэрв’ю стала выдатнай магчымасцю пазнаёміць тэлегледачоў з багатай гісторыяй архіва-музея і распавесці пра працу спецыялістаў, якія штодня робяць унёсак у захаванне і папулярызацыю дакументальнай спадчыны Беларусі.

Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка падзялілася агульным бачаннем развіцця архіва-музея, распавяла аб ключавых напрамках дзейнасці і планах на будучыню. Таксама ў інтэрв’ю прынялі ўдзел загадчыца аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду М.І.Пышынская, загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля, вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Л.Ю.Студзінская. Кожны з удзельнікаў рэпартажу распавёў пра свой прафесійны шлях, падзяліўся асаблівасцямі дзейнасці свайго аддзела, раскрыў тонкасці працы з унікальнымі дакументамі і павіншаваў калег з прафесійным святам – Днём архівіста.

Спасылкі:

Яны захоўваюць дакументальную спадчыну краіны. У архівістаў – прафесійнае свята

Дзень архівіста адзначаюць у Беларусі

 

1. Л.Ю Студзінская і В.В.Біруля падчас інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1»
2. Здымкі рэпартажу тэлеканалам «Беларусь 1» у чытальнай зале БДАМЛМ