Урачысты сход, прысвечаны Дню архівіста, адбыўся ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

У Дзень архівіста, 6 кастрычніка 2025 г., ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбыўся ўрачысты сход калектыву.

Дырэктар архіва Ала Сцяпанаўна Забелінская павіншавала ўсіх работнікаў з прафесійным святам, падкрэсліла значнасць штодзённай карпатлівай працы архівістаў у справе памнажэння і захавання дакументальнай спадчыны рэгіёну. Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Калюк Наталля Мікалаеўна, архівіст аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў. Аляшкевіч Алена Яўгенаўна, галоўны бухгалтар, адзначана як лепшы работнік года і занесена на Дошку гонару архіўнай установы.

Падчас мерапрыемства ўвазе прысутных была прадстаўлена фотавыстава «Дзень архівіста 2025. Нашы святы і будні», якая падсумавала зробленае і нагадала архівістам аб іх плённай працы ў 2025 годзе.

У святочны дзень Ала Сцяпанаўна пажадала калегам поспехаў, творчых ідэй, невычэрпнай энергіі, яркіх здзяйсненняў, новых адкрыццяў і перамог.

 

Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку».