Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходнеславянскага горада»
2-3 кастрычніка 2025 г. вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Вольга Волкава прыняла ўдзел у працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя усходне-славянскага горада», арганізаванай Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У рамках мерапрыемства адкрылася выстава «Мастацка-гістарычная рэканструкцыя гарадоў і мястэчак Беларусі ў XII-XVIII стст.».
В.Волкава выступіла з дакладам «Рынак у структуры гарадскога гандлю на акупаваных тэрыторыях Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны».
![]() |
| 1. Вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Вольга Волкава на канферэнцыі |
![]() |
| 2. Правядзенне канферэнцыі |
![]() |
| 3. На мастацкай выставе |
![]() |
| 4. Вольга Волкава і мастак Павел Татарнікаў |



