Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва
1-2 кастрычніка 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у сумесным пасяджэнні калегій Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага архіўнага агенцтва, а таксама ў прафесійнай сустрэчы архівістаў Расіі і Беларусі, прысвечанай пытанням арганізацыі прадстаўлення і выкарыстання лічбавых копій архіўных дакументаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт. Мерапрыемствы прайшлі ў гг.Гомель і Рэчыца. У ходзе пасяджэння калегій былі падведзены вынікі выканання ў 2025 годзе мерапрыемстваў, прадугледжаных Планам сумесных дзеянняў Федэральнага архіўнага агенцтва і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2023-2025 гг., і адобраны праект Плана сумесных дзеянняў на 2026-2028 гг. Для ўдзельнікаў мерапрыемства праведзена экскурсія па ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».
![]() |
| 1. Удзельнікі чарговай сустрэчы кіраўніцтва архіўных службаў і дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі |
![]() |
| 2. Удзельнікі чарговай сустрэчы кіраўніцтва архіўных службаў і дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі |
![]() |
| 3. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на мерапрыемстве |


