Аб правядзенні семінара па пытаннях арганізацыі справаводства і архіўнай справы ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»

30 верасня 2025 г. адбыўся семінар па пытаннях арганізацыі справаводства і архіўнай справы для кіраўнікоў устаноў адукацыі г.Навагрудка і Навагрудскага раёна, арганізаваны ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку».

Вядучы архівіст С.Г.Вахгольц пазнаёміла прысутных з асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць вядзенне справаводства і арганізацыю архіўнага захоўвання дакументаў, у тым ліку пытанні электроннага дакументазвароту. Падкрэсліла важнасць і неабходнасць распрацоўкі лакальных нарматыўных актаў, якія ўлічваюць асаблівасці арганізацыі дакументаабароту канкрэтнай установы, своечасовасць узгаднення і падтрыманне ў актуальным выглядзе наменклатур спраў.

Таксама былі разгледжаны асноўныя палажэнні Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2025 г. №65, у частцы афармлення і састаўлення асобных відаў дакументаў, а таксама вядзення архіва арганізацыі.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзніклі падчас семінара, дадзены тлумачэнні і аказана кансультацыя.

 

1. Падчас правядзення семінара.
2. Удзельніка семінара.