Гомельскія абласныя архівы прынялі ўдзел у прэзентацыі анлайн-платформы «DOC-цэнтр «Тапаграфія памяці»
18 верасня 2025 года прадстаўнікі ўстаноў «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» і «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у прэзентацыі анлайн-платформы «DOC-цэнтр «Тапаграфія памяці», якая адбылася на базе Гомельскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі.
Анлайн-рэсурс створаны у майстэрні інавацыйных тэхналогій для ўвекавечання памяці мірных жыхароў Гомельскай вобласці, якія пацярпелі ад рук нацысцкіх злачынцаў у гады Другой сусветнай вайны, фарміравання ў рэгіёне культуры памяці і здольнасці да асэнсавання, вывучэння і праламлення праз чалавечыя лёсы падзей ваеннага часу.
Прэзентацыю дапоўнілі выступленні прадстаўнікоў ваеннага пакалення і былых малалетніх вязняў канцлагераў. Былі прадстаўлены рэдкія архіўныя матэрыялы, якія распавядаюць аб трагічных падзеях у гісторыі рэгіёну.
Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці выступіў партнёрам гэтага праекта. Супрацоўнікамі архіваў праведзена работа па выяўленні комплексу дакументаў па дадзенай тэматыцы, лічбавыя копіі якіх размешчаны на анлайн-платформе. На праекце прадстаўлены таксама дакументы і іншых архіўных устаноў рэгіёна.
Азнаёміцца з рэсурсамі анлайн-платформы можна па спасылцы.
![]() |
![]() |
| 1-2. During the presentation of the online platform «DOC-Center ‘Topography of Memory’« |
![]() |
| 3. Participants in the presentation of the online platform «DOC-Center «Topography of Memory» |
![]() |
| 4. Representatives of the regional archives of the Gomel region |
![]() |




