Планшэтная выстава да Дня народнага адзінства прадстаўлена ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
18 верасня 2025 года ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена планшэтная выстава «Уз’яднаць беларускі народ у адзінай дзяржаве …», падрыхтаваная архівістамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і прысвечаная Дню народнага адзінства.
З прывітальным словам да слухачоў звярнуліся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Акадэмii кiравання П.В.Скалабан.
Вядучы архівіст аддзела публікацый НАРБ, к.г.н., дацэнт В.М.Бароўская правяла экскурсію для слухачоў і пазнаёміла іх з выставай.
![]() |
| 1. Выстава «Аб’яднаць беларускі народ у адзінай дзяржаве …». |
![]() |
| 2. В.М.Бароўская, А.К.Дземянюк і П.В.Скалабан |
![]() |
| 3. В.М.Бароўская знаёміць слухачоў з выставай |
![]() |
| 4. В.М.Бароўская знаёміць слухачоў з выставай |



