У імя моцнай і суверэннай Беларусі: у Цэнтральнай лабараторыі прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства
17 верасня 2025 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства.
Намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга павіншаваў калектыў з адным з найбольш значных дзяржаўных святаў. У сваім выступе ён пажадаў калегам адзінства ў імкненні да развіцця моцнай, суверэннай і квітнеючай Беларусі і падкрэсліў важнасць беражлівага захавання ў сэрцах любові і павагі да роднай зямлі.
У ходзе мерапрыемства была закранута гістарычная аснова свята. Сабраным нагадалі, што ў 1921 годзе па выніках савецка-польскай вайны беларуская зямля была падзелена дзяржаўнай граніцай, што раз’яднала народ на 18 гадоў. Аб’яднанне ў 1939 годзе дало магчымасць беларусам зноў стаць адзінай нацыяй і будаваць агульную будучыню.
У рамках Адзінага дня інфармавання, у ходзе прэзентацыі на тэму «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды» удзельнікі схода абмеркавалі карэнныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, якія адбыліся пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР, а таксама дасягненні адзінай і незалежнай Беларусі на сучасным этапе.
У завяршэнне мерапрыемства была адзначана асаблівая важнасць Дня народнага адзінства як сімвала яднання нацыі. Гэта свята спрыяе ўмацаванню агульнанацыянальнай самасвядомасці, аб’ядноўваючы людзей вакол ідэі захавання і развіцця беларускай дзяржаўнасці.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара С.І.Мезга з выступам перад працоўным калектывам |
![]() |
| 2. Працоўны калектыў Цэнтральнай лабараторыі ў ходзе прэзентацыі на тэму «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды» |

