«Захоўваючы памяць – ствараем будучыню». Архівісты Маладзечна прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню народнага адзінства

17 верасня ў Маладзечне адбылося раённае свята, прысвечанае Дню народнага адзінства. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі архівісты Занальнага дзяржархіва. Маштабная падзея аб’яднала людзей з розных куткоў раёна і стала сімвалам адзінства беларускага народа.

Дзень народнага адзінства – гэта сімвал згуртаванасці, ён падкрэслівае цэласнасць беларускага народа, які доўгі час быў падзелены межамі, навязанымі звонку. Гэта напамін пра тое, што беларусы – адзіны народ, нягледзячы на гістарычныя выпрабаванні.

Гэтыя тэзісы знаходзяць сваё адлюстраванне ў гістарычных дакументах, прадстаўленых на падрыхтаваных архівам тэматычных выставах. Яны аб’ядналі ў сабе дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Занальнага дзяржархіва, а таксама матэрыялы перыядычнага друку.

Удзел архівістаў у гэтым свяце стаў не толькі ўнёскам у захаванне гістарычнай памяці, але і важным крокам да ўмацавання адзінства і салідарнасці народа.

 

1. Падчас мерапрыемства.
2-3. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» падчас мерапрыемства.