Аб удзеле работніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у святкаванні Дня горада
13 верасня 2025 года беларуская сталіца адзначыла 958-годдзе з дня заснавання. Традыцыйна дзень горада праводзіцца ў другія выхадныя першага восеньскага месяца.
У рамках святкавання ля абеліска «Мінск – горад-герой» адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак, у якой прыняў удзел галоўны інжынер Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, член першаснай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» В.А.Баранаў.
![]() |
| 1. Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да абеліска «Мінск – горад-герой» |
![]() |
| 2. Ускладанне кветак да абеліска «Мінск – горад-герой» |
![]() |
| 3. На святкаванні Дня горада |


