Аб удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў акцыі «Партфель першакласніка»

Работнік аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў В.С.Цяляпнёва з дачкой Сафіяй 28.08.2025 наведалі мерапрыемства «Партфель першакласніка», арганізаванае Мінскай гарадской арганізацыяй прафсаюзаў дзяржаўных і іншых устаноў на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Бацькі і будучыя школьнікі атрымалі наказ ад Старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.І.Зубрыка, а таксама паглядзелі канцэрт ад выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Усе першакласнікі атрымалі ў падарунак набор канцылярыі «Партфель першакласніка».

 

1. Выступленне У.І.Зубрыка.
2. Будучая першакласніца з падарункам ад прафсаюза.