Аб новых Метадычных рэкамендацыях па аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях
Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2025 № 32 зацверджаны новыя «Методические рекомендации по оптимизации документообразования и документооборота в государственных органах, иных организациях».
Метадычныя рэкамендацыі падрыхтаваны ў адпаведнасці з рашэннем калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі мер Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», а таксама норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2023 г. № 172 «Аб змяненні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы з грамадзянамі, прадстаўнікамі юрыдычных асоб, якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, адкрытасці дзяржаўных органаў, а таксама іх далейшай дэбюракратызацыі, у тым ліку ў галіне дакументаўтварэння і дакументаабароту.
Метадычныя рэкамендацыі закліканы аказаць дапамогу дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у падрыхтоўцы і рэалізацыі комплексу мер, накіраваных на скарачэнне колькасці дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе іх дзейнасці, на ўсіх тыпах носьбітаў, паскарэнне і спрашчэнне працэдур падрыхтоўкі дакументаў, іх руху, апрацоўкі, выканання, захоўвання.