Аб кінапаказе, арганізаваным Дзяржархівам Брэсцкай вобласці ў Брэсцкім філіяле РУП «Белтэлекам»

5 жніўня 2025 года супрацоўнікі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемстве пад назвай «Мы помнім! Мы ганарымся!», арганізаваным Брэсцкім філіялам РУП «Белтэлекам» для членаў маладзёжнага савета пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла і ветэранаў сувязі.

У ходзе мерапрыемства работнікі філіяла расказалі прысутным аб баявым шляху работнікаў сувязі – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Перад паказам загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказала прысутным пра цяжкія наступствы Вялікай Айчыннай вайны для Беларусі, пра акупацыю Брэста; спынілася на гісторыі стварэння дакументальнага фільма.

 

1. Супрацоўнік філіяла РУП «Белтэлекам» расказвае прысутным пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны
2-3. Падчас прагляду фільма
4. Удзельнікі мерапрыемства «Мы помнім! Мы ганарымся!»