Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю Чыгуначнага раёна г.Віцебска
19 ліпеня Чыгуначны раён Віцебска акунуўся ў атмасферу вялікага свята – пачалася серыя мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю з дня заснавання раёна.
У гэты дзень на вуліцы Рэвалюцыйнай адбылося адкрыццё новай скульптурнай кампазіцыі «Сімфонія ў фарбах, камені і слове», а на цэнтральнай алеі вуліцы Кірава прайшло культурна-масавае мерапрыемства «Ад пакалення да пакалення».
Прастора ператварылася ў жывую пляцоўку для творчасці і зносін, дзе кожны мог знайсці занятак па душы. Праходзілі займальныя майстар-класы, дапамагаючы дзецям і дарослым ствараць памятныя сувеніры сваімі рукамі.
Мерапрыемства наведалі супрацоўнікі архіва разам з членамі сем’яў.
Гісторыя Дзяржархіва Віцебскай вобласці і Чыгуначнага раёна горада звязаны з моманту заснавання раёна ў 1940 г. Менавіта на тэрыторыі гэтага раёна размяшчаецца галаўны будынак Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
Са святам, любімы раён!
![]() |
| 1. Калаж на тэму мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю Чыгуначнага раёна г.Віцебска. |
![]() |
| 2. На майстар-класе па малюнку. |
![]() |
![]() |
| 3-4. Сувенір сваімі рукамі. |
![]() |
| 5. Адкрыццё новай скульптурнай кампазіцыі «Сімфонія ў фарбах, камені і слове» ў гонар 85-годдзя Чыгуначнага раёна г.Віцебска. |




