Дзяржархіў Віцебскай вобласці заняў 3-е месца ў раённым конкурсе на лепшую паштоўку да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Уручэнне ўзнагароды адбылося на ўрачыстым мерапрыемстве ўшаноўвання найлепшых прадпрыемстваў і работнікаў раёна, якое дало старт святкаванню 85-годдзя Чыгуначнага раёна Віцебска.

Дзяржархіў Віцебскай вобласці заняў 3 месца сярод больш як сотні ўдзельнікаў. Эскіз паштоўкі быў распрацаваны намеснікам дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццянай.

 

1. Паштоўка, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прадстаўленая Дзяржархівам Віцебскай вобласці на раённы конкурс, арганізаваны адміністрацыяй Чыгуначнага раёна г.Віцебска.
2. На ўручэнні ўзнагароды.
3. Узнагарода за 3-е месца ў раённым конкурсе на лепшую паштоўку да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.