Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб прысваенні звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь»
З 1965 па 1999 год пасаду дырэктара Рэчыцкага метызнага завода займаў Аляксандр Лявонцьевіч Каралькоў (1935–2019). У час яго кіраўніцтва на заводзе была поўнасцю механізавана праца, вазведзены новыя корпусы, укаранёна мноства перадавой тэхнікі і тэхналогій, палепшыліся ўмовы жыцця завадчан. Штогод для рабочых завода здавалі па 35-40 кватэр, былі пабудаваны 4 дзіцячых сада, піянерскі лагер «Сонечны», база адпачынку, новыя будынкі заводакіраўніцтва і Дома культуры, спартыўная зала.
Разглядзеўшы хадайніцтва Савета прадпрыемства Рэчыцкага метызнага завода, 29 снежня 1997 года Рэчыцкі гарвыканкам прыняў рашэнне №902 (Ф. 342. Воп. 1. Спр. 245. Арк. 303) наступнага зместу: «Прасіць Гомельскі абласны выканаўчы камітэт аб хадайніцтве перад Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь аб прысваенні Каралькову Аляксандру Лявонцьевічу за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё вытворчасці і высокія паказчыкі ў рабоце прадпрыемства ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь». У выніку ў 1998 годзе дырэктар Рэчыцкага метызнага завода А.Л.Каралькоў быў удастоены гэтага звання.
![]() |
| 1. Аляксандр Лявонцьевіч Каралькоў – дырэктар Рэчыцкага метызнага завода ў 1965–1999 гг., заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь |
![]() |
| 2. ЗГАРэч. Ф. 342. Воп. 1. Спр. 245. Арк. 303 |

