Навучальны збор па пытаннях арганізацыі работы па ахове працы і пажарнай бяспекі ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

10-11 ліпеня 2025 года кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў і работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у навучальным зборы па пытаннях арганізацыі работы па ахове працы і пажарнай бяспекі ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

З лекцыямі выступілі вядучы інжынер па ахове працы Магілёўскай філіі БелЮрЗабеспячэння А.М.Бабелька, галоўны тэхнічны інспектар працы аддзела аховы працы Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў А.М.Лапуць, кансультант упраўлення арганізацыйна-аналітычнай работы Міністэрства юстыцыі І.М.Лойка ды инш. Адмысловая ўвага была нададзена распрацоўцы, узгадненню і зацвярджэнню сістэмы кіравання аховай працы, арганізацыі навучання, праверкі ведаў, правядзенню інструктажоў, расследаванню няшчасных выпадкаў.

У рамках святкавання 80-годдзя Перамогі, удзельнікі збору ўсклалі кветкі да помніка ахвярам генацыду беларускага народа «Дрэва жыцця».

Азнаёміліся з дзейнасцю высокатэхналагічнага прадпрыемства ААТ «Гомсельмаш». Наведалі выставу тэхнікі і асноўны канвеер завода, даведаліся ў якіх умовах ажыццяўляецца вытворчасць камбайнаў.

Кіраўнікі РАВ наведалі новы будынак Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, падчас якога азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў і экспазіцыяй выставачнага праекта «Гомельскі полк народнага апалчэння: гісторыя, подзвіг, памяць».

 

1. Падчас працы навучальнага збору
2. Выступае Намеснік Міністра юстыцыі Кот Алег Мікалаевіч
3. Кіраўнікі дзяржаўных архіўных устаноў на навучальным зборы
4. У архівасховішчы новага будынка Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці
5. Групавое фота слухачоў навучальнага збору
6. На экскурсіі ў ААТ «Гомсельмаш»