Аб правядзенні мерапрыемства на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» для ўдзельнікаў навучальнага збору па ахове працы

10 ліпеня 2025 года для ўдзельнікаў навучальнага збору па ахове працыкіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх архіўных устаноў была праведзена экскурсія па ўведзенаму ў эксплуатацыю ў 2024г. будынку архівасховішча Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, размешчанага ў г.Гомелі па адрасе: вул.Косарава, 23.

Начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнай, рэгістрацыйнай і архіўнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакалова Наталля расказала ўдзельнікам мерапрыемства аб тым, што на рэканструкцыю аб’екта ў рамках інвестыцыйных праграм было патрачана 9 млн. рублёў. Агульная плошча ўведзенага пасля рэканструкцыі аб’екта перавышае 2, 1 тысячы квадратных метраў. Гэта дазволіла вырашыць пытанне з камплектаваннем абласнога архіва на дзясяткі гадоў наперад.

Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў і спецыялісты архіва расказалі аб працэсах напаўняльнасці архівасховішча, якое разлічана на 500 тыс. адзінак захоўвання. А таксама аб парадку падрыхтоўкі да перадачы і перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне. Цяпер у архівасховішчы знаходзіцца 26 тыс. адзінак захоўвання. Памяшканні адпавядаюць сучасным стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для карэктнага захоўвання і выкарыстання дакументаў. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі розныя пытанні, звязаныя з умовамі працы работнікаў і правіламі тэхнікі бяспекі.

Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена банэрная выстава «Гомельшчына непакораная», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Банерная выстаўка створана на аснове дакументальных матэрыялаў архіваў Беларусі.

 

1. Кіраўнікі і спецыялісты архіўных устаноў на экскурсіі
2. Агляд банэрнай выставы «Гомельшчына непакораная»
3. Удзельнікі мерапрыемства