Аб удзеле дзяржаўных архіваў у адкрыцці выстаўкі «Памяць пакаленняў у імя будучыні» ў г.Глыбокім

2 ліпеня 2025 г. у Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Памяць пакаленняў у імя будучыні», прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыя размясцілася на новых плошчах музея.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мікалаевіч Скамарошчанка і дырэктар Бягомльскага музея народнай славы Вольга Міхайлаўна Таляронак. Загадчык аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнага Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Вольга Васільеўна Скамарошчанка расказала аб маштабах трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і прэзентавала выставу «Выстаялі і перамаглі», падрыхтаваную Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Алена Іванаўна Траццяк перадала ў фонды музея фрагмент фоназапісу ўспамінаў былога начальніка штаба танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса Васіля Дзмітрыевіча Глушакова аб бітве ў раёне Глыбокага Віцебскай вобласці.

У канцы мерапрыемства намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Леанідаўна Тарасевіч падкрэсліла значнасць новай экспазіцыі для захавання гістарычнай памяці і уручыла Падзячныя пісьмы за садзейнічанне ў стварэнні выставы Міхаілу Мікалаевічу Скамарошчанку, Вользе Васільеўне Скамарошчанка, Вользе Міхайлаўне Таляронак і Алене Іванаўне Траццяк.

 

1. Начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мікалаевіч Скамарошчанка падчас адкрыцця выстаўкі «Памяць пакаленняў у імя будучыні» ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі
2 ліпеня 2025 г.
2. Выступленне загадчыка аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнага Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Вольга Васільеўна Скамарошчанка падчас адкрыцця адкрыццё выстаўкі «Памяць пакаленняў у імя будучыні» ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі
2 ліпеня 2025 г.
3. Намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Леанідаўна Тарасевіч уручае Падзячны ліст прадстаўніку ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», вядучаму архівісту аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Алена Іванаўна Траццяк падчас адкрыцця адкрыцця выставы «Памятак паленняў» гісторыка-этнаграфічным музеі
2 ліпеня 2025 г.