Аб наведванні мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» «Александрыя збірае сяброў» супрацоўнікам ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
Рэспубліканскае свята «Купалле» прайшло 5-6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Галоўнымі тэмамі свята сёлета сталі 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адзінства народаў Беларусі і Расіі і традыцыйныя сямейныя агульначалавечыя каштоўнасці.
У рамках гэтых мерапрыемстваў, супрацоўнік архіва Таццяна Шэўчык наведала музейныя аўтобусы – «80 рэліквій Перамогі» міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі памяці і славы», экспазіцыю, прысвечаную моладзі і яе ўкладу ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, перасоўны выставачны праект па рэканструкцыі культуры і быту, партызанскі лагер Клічаўскага раёна.
Таксама наведала выставы-кірмашы «Купальскае дрэва жыцця», дзе народныя майстры з усіх рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі своеасаблівыя беларускія падворкі, у якіх прадставілі вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі.
![]() |
| 1. Шэўчык Таццяна каля экспазіцыі музейнага аўтобуса «80 рэліквій Перамогі» |
![]() |
| 2. Экспазіцыі музейнага аўтобуса «80 рэліквій Перамогі» |
![]() |
![]() |
| 3-4. Выстава, падрыхтаваная бібліятэчнай сеткай Клічаўскага раёна |
![]() |
| 5. Шэўчык Таццяна разглядае выставу, падрыхтаваную бібліятэчнай сеткай Клічаўскага раёна |
![]() |
| 6. Шэўчык Таццяна каля экспазіцыі партызанскі лагер Клічаўскага раёна, падрыхтаванай Клічаўскім краязнаўчым музеем. |
![]() |
| 7. Выстава Клічаўскага краязнаўчага музея |






