Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана выстава дакументаў «Арляняты: У дні тыя мы вайной не гулялі – мы дыхалі проста вайной», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя Вялікай Перамогі
На выставе «Арляняты: У дні тыя мы вайной не гулялі – мы дыхалі проста вайной» прадстаўлены матэрыялы з калекцыі дакументаў з успамінамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і тэксты артыкулаў пра юных патрыётаў Віцебшчыны, апублікаваных у газеце «Віцебскі рабочы» ў 1987 годзе.
Упершыню апавяданні пра піянераў і школьнікаў Віцебшчыны, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былі надрукаваныя на старонках «Віцебскага рабочага» ў 1975 годзе. Матэрыялы пра юных герояў былі сабраныя дзякуючы дацэнту Віцебскага педінстытута імя С.М. Кірава Н.І. Дарафеенка, дапамозе работнікаў абкама камсамола, абласнога краязнаўчага музея, абласнога Палаца піянераў, Аршанскага гарадскога Дома піянераў, Расонскага музея і рэдакцыі газеты.
Гісторыі са старонак газеты распавядалі не толькі пра баявыя подзвігі юных удзельнікаў вайны, але і давалі кароткія біяграфічныя звесткі.
