Сустрэча працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна з С.У.Амелькам, загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання
26 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылася сустрэча працоўнага калектыву з Амелькам Сяргеем Уладзіміравічам, загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання «Беларусь – краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе». У сваім выступленні Амелька Сяргей Уладзіміравіч адзначыў важнасць напрамкаў маладзёжнай палітыкі, што рэалізуюцца дзяржавай, уключаючы падтрымку маладых сем’яў, стымуляванне даследчай дзейнасці студэнтаў, дапамогу ў прафесійнай падрыхтоўцы выпускнікоў, а таксама прыцяненне студэнтаў у розныя праекты і аказанне арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі валанцёрскім ініцыятывам.
![]() |
Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас сустрэчы. |