У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адкрылася выстава дакументаў «Згубленыя жыцці і лёсы», прымеркаваная да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

23 чэрвеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава дакументаў «Згубленыя жыцці і лёсы», прымеркаваная да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

На выставе прадстаўлены дакументальныя матэрыялы аб трагедыі чалавечых лёсаў Вялікай Айчыннай вайны: дакументы аб разбурэннях і зверствах нямецка-фашысцкіх акупантаў, акты аб гібелі партызан, успаміны відавочцаў аб спаленні вёсак, успаміны былога вязня Ваўкавыскага лагера для ваеннапалонных і іншыя дакументальныя сведчанні, якія нікога не пакінуць абыякавымі.

Многія дакументы на выставе экспануюцца ўпершыню.

 

1. Наведвальнікі чытальнай залы знаёмяцца з дакументамі выставы.
2. Выстава дакументаў «Згубленыя жыцці і лёсы».