Аб наведванні Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея і Ляснянскай бібліятэкі супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне загадчык аддзела ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Таццяна Шэўчык наведала Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей і Ляснянскую бібліятэку пры в.Лясная.

Таццяна Шэўчык наведала экспазіцыйную залу, якая размешчана ў сельскай бібліятэцы пры в.Лясной у Слаўгарадскім раёне, Магілёўскай вобласці, дзе ўбачыла ваенныя дзеянні рускіх і шведскіх армій на тэрыторыі Магілёўскай вобласці; пазнаёмілася з матэрыяламі, якія прысвечаны бітве пры Лясной; убачыла макет поля бітвы, які адлюстроўвае становішча перад пачаткам генеральнага бою апоўдні 28 верасня 1708 года, пазнаёмілася з партрэтамі рускіх военачальнікаў і шведскіх генералаў, партрэтамі Пятра І і Карла ХІІ, карцінамі, вітрынамі з узнагародамі, сярод якіх ёсць медалі за бітву пры Лясной. Таксама наведала мемарыяльную капліцу і помнік у гонар перамогі рускай арміі над шведамі, пабываўшы ў садзе міру і згоды.

Далей у рамках гэтых мерапрыемстваў наведала Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, дзе азнаёмілася з экспазіцыямі, прысвечанымі Генацыду беларускага народа, вызваленню Прапойскага раёна і партызанскаму руху на тэрыторыі Прапойскага раёна.

 

1. Таццяна Шэўчык каля сельскай бібліятэкі пры в.Лясная.
2. Таццяна Шэўчык каля кніжнай выстаўкі «Лясная: малая вёска-вялікая гісторыя»
3. Таццяна Шэўчык каля экспазіцыі, прысвечанай Генацыду беларускага народа ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
4. Экспанаты выставы.
5. Экспазіцыі, прысвечаныя Генацыду беларускага народа ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
6. Экспазіцыя ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.