Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» семінара-практыкума па працы з электроннымі дакументамі і забеспячэнню іх захоўвання

11 чэрвеня 2025 года ў фінансавым упраўленні Аршанскага райвыканкама загадчыкам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Сянькоўскай Наталляй, праведзены семінар-практыкум па рабоце з электроннымі дакументамі і забеспячэнню іх захоўвання.

У ходзе правядзення семінара спецыялісты ўпраўлення азнаёміліся з нарматыўнымі прававымі актамі і метадычнымі дакументамі ў сферы архіўнай справы і справаводства, а таксама напамінкам па выкананні патрабаванняў заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства ў частцы электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў у арганізацыях-крыніцах камплектавання дзяржархіваў.

На практыцы быў разгледжаны працэс фармавання электроннай справы.

 

1-3. Загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г.Оршы Сянькоўская Наталля праводзіць семінар-практыкум у фінансавым упраўленні Аршанскага райвыканкама