Мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў вёсцы Боркі
У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» ўспамінаем вёску Боркі, Кіраўскага раёна, Магілёўскай вобласці.
Прайшло 83 гады.
83 гады, як замест хат – попел,
замест смеху – цішыня,
замест жыцця – толькі памяць.
Крывавымі лічбамі ўпісана ў гісторыю Кіраўскага раёна дата 15 чэрвеня 1942 года. Карнікі штурмбанфюрэра СС Оскара Паўля Дзірлевангера забілі і спалілі жыхароў вёскі Боркі і 6-ці прылеглых пасёлкаў, у той дзень загінула больш за 2000 чалавек.
Сёння вёска Боркі – толькі імя ў спісах, толькі старонка ў гісторыі, толькі боль, які не сыходзіць. Але мы памятаем, а пакуль памятаем – яна жывая.