На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная 225-годзю з дня нараджэння Валенція-Вільгельма Ваньковіча (1800-1842), беларускага жывапісца

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная 225-годзю з дня нараджэння з дня нараджэння Валенція-Вільгельма Ваньковіча (1800-1842), беларускага жывапісца.

Славуты беларускі мастак быў прадстаўніком рамантызму, выдатным майстрам партрэта першай паловы XIX стагоддзя. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусi захаваліся шматлікія дакументы, звязаныя з гісторыяй роду Ваньковічаў. На выставе дэманструюцца дакументы за 1800–1896 гг., сярод якіх запісы аб нараджэнні і смерці Валенція Ваньковіча, матэрыялы Мінскага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні роду Ваньковічаў, звесткі аб зямельных уладаннях Ваньковічаў і розных прадстаўніках гэтага роду.