Аб адкрыцці віртуальнай выставы, прысвечанай 80-годдзю з дня заснавання інстытута «Белсельпраект»

Беларускі дзяржаўны інстытут праектавання сельскага будаўніцтва «Белсельпраект» быў створаны пастановай Савета народных камісараў БССР і ЦК КП(б)Б ад 5 чэрвеня 1945 г. №781-а-281.

Інстытут займаўся распрацоўкай і выданнем масавым тыражом тыпавых праектаў для сельскага і калгаснага будаўніцтва, распрацоўкай схем планіроўкі калгасных паселішчаў, тыпавых праектаў жылых дамоў калгаснікаў, вытворчых пабудоў у калгасах і культурна-бытавых будынкаў у сёлах, а таксама інжынернага добраўпарадкавання сельскіх населеных месцаў.

Інстытут з’яўляўся адной з найбуйнейшых праектных арганізацый рэспублікі.

Выстава размешчана на сайце архіва і даступна па спасылцы.

 

БДАНТД Ф.113 Воп.2 С.339 А.2. Супрацоўнікі БелНДІгіпрасельбуда. 1970-80-я гг.