БДАМЛМ святкуе 65-летні юбілей

9 чэрвеня 2025 года адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» (далей – БДАМЛМ). Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў выступіў з прывітальным словам у адрас архіва-музея. Павіншаваць калектыў БДАМЛМ прыйшлі калегі: дырэктара і работнікі архіваў і музеяў, дзеячы культуры і мастацтва, прафсаюзныя лідары. Удзельнікаў мерапрыемства гасцінна прыняла Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Архівісты з нецярпеннем чакаюць абноўленых пасля рамонту ўласных памяшканняў у гістарычным будынку па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 4.

Калектыў архіва-музея працягвае трывалыя традыцыі захавання і вывучэння культурнай спадчыны краіны, закладзеныя папярэднікамі. Дырэктар БДАМЛМ Макаранка Алена Аляксандраўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у архіўную галіну. Узнагародамі ад Дэпартамента былі адзначаны супрацоўнікі БДАМЛМ: загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Бярэйшык Вольга Іванаўна, вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Філімонцава Марына Аляксееўна, вядучы архівіст аддзела навуковага апісання Багамолава Галіна Бернардаўна.

Ветэраны архіўнай службы Запартыка Ганна Вячаславаўна і Данекіна Валянціна Ягораўна былі адзначаны граматамі архіва-музея. Ганаровымі граматамі БДАМЛМ былі ўзнагароджаны загадчыца аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Пышынская Марыя Іосіфаўна, вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Кекелева Таццяна Віктараўна, вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Лабовіч Іван Аляксандравіч, вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Кручок Наталля Дзмітрыеўна.

Макаранка Алена Аляксандраўна і Студзінская Людміла Юльянаўна, Максімовіч Іна Генадзьеўна і Прынько Наталля Паўлаўна былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі ад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

БДАМЛМ уручыў арганізацыям культуры і іншым сябрам архіва-музея падзякі і памятныя падарункі за плённае шматгадовае супрацоўніцтва.

На мерапрыемстве быў прэзентаваны фільм «Захавальнікі часу», спецыяльна зняты Белтэлерадыёкампаніяй да 65-годдзя БДАМЛМ. Прафесійнае правядзенне імпрэзы, арганізаванае работнікамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі, а таксама выкананне вядомымі музыкантамі і спевакамі класічнага рэпертуару ўмацавалі ўрачыстую атмасферу свята.

 

1. А.Л.Воінаў і А.А.Макаранка падчас узнагароджання
2. Калектыў работнікаў БДАМЛМ падчас святочнага мерапрыемства
3. Г.У.Конанава і А.А.Макаранка
4. Дырэктара і работнікі архіваў
5. В.Ф.Шаталава, М.І.Пышынская, Т.В.Кекелева
6. Г.В.Запартыка і А.А.Макаранка
7. Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі