Наведванне работнікамі НГА Беларусі цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёна

7 чэрвеня 2025г. работнікі НГА Беларусі наведалі цырымонію ўрачыстага адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёна, які з’яўляецца хатняй арэнай зборнай Беларусі па футболе.

Спартыўны аб’ект уражвае сваім маштабам: арэна разлічана на 33 тысячы гледачоў і з’яўляецца самай змяшчальнай у Беларусі.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця пачаўся матч паміж маладзёжнымі (да 21 года) камандамі Беларусі і Кітая, які завяршыўся сяброўскай нічыёй.

 

1. Работнікі НГА Беларусі Сяргей Рындзін і Аляксандр Зяньковіч у Нацыянальнага футбольнага стадыёна
2. Урачыстая цырымонія адкрыцця
3. Матч маладзёжных зборных Беларусі і Кітая