Аб правядзенні семінара на базе занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне
6 чэрвеня 2025 г.у рамках Міжнароднага тыдня архіваў на базе занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне прайшоў навучальны семінар для дырэктараў тэрытарыяльных архіваў зоны абслугоўвання.
Кіраўнікі Бярозаўскага, Кобрынскага і Пружанскага раённых архіваў прынялі ўдзел у семінары «Правядзенне экспертызы каштоўнасці дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў тэрытарыяльных архівах», які праводзіўся работнікамі дзяржархіва. Былі асветлены асноўныя прынцыпы, крытэрыі, асаблівасці экспертызы каштоўнасці дакументаў, складання акта аб выдзяленні да знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню. Асаблівая ўвага на семінары была ўдзелена перадачы дакументаў пастаяннага захоўвання ў дзяржархіў пасля правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў.
У ходзе мерапрыемства была арганізавана экскурсія па архіве і прадэманстраваны дакументальны фільм БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
![]() |
Семінар на базе занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне для дырэктараў тэрытарыяльных архіваў зоны абслугоўвання |