Рэчыцкія архівісты прынялі ўдзел у экскурсіі па ААТ «Рэчыцкі метызны завод»

5 чэрвеня 2025 года ў рамках 4-й рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якая праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму, супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы пабывалі на экскурсіі па Рэчыцкаму метызнаму заводу.

Работнікі прадпрыемства правялі гасцей па яго цэхах і памяшканнях, дзе архівісты ўзнавалі аб тым, як ідзе прамысловая вытворчасць і рэалізацыя прадукцыі. У ходзе экскурсіі яны наведалі музей завода «Цвік», у якім іх ўвазе былі прадстаўлены экспанаты – металічныя вырабы дарэвалюцыйнага часу (завод вядзе сваю гісторыю з 1912 года), савецкіх гадоў і сучасны асартымент прадукцыі прадпрыемства.

 

1-6. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы ў час экскурсіі па Рэчыцкаму метызнаму заводу
7. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы ў музеі завода «Цвік»